Дырэктар Рады Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесель наведаў Беларусь 10–11 красавіка. 10 красавіка ён выступіў у БДУ з лекцыяй аб ролі Рады Еўропы на еўрапейскім кантыненце. Лекцыя стала першай з запланаваных у межах дзейнасці ў Мінску інфапункта Рады Еўропы на 2013 год.

11 красавіка дырэктар Рады Еўропы па палітычных пытаннях правёў сустрэчы з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства і Канстытуцыйнага суда Беларусі. Бакі абмеркавалі «шырокі спектр пытанняў аб магчымых кірунках супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Радай Еўропы ў сферах узаемнай цікавасці», паведамляе прэс-служба МЗС.

10 красавіка Гесель таксама сустракаўся з праваабаронцамі Беларускага Хельсінскага камітэта.

Нагадаем, Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?