Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы».
«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.
Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаваньні і выказваньні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць,
На прэзэнтацыі будуць прысутнічаць ініцыятары гульні: паэт, празаік, выкладчык рэжысуры абрадаў і святаў Антон Янкоўскі і дызайнэр Настасся Лукашова.
На прэзэнтацыі вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання.
13 красавіка. Collegium Civitas, зала 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай.
Пачатак, а 18.00.