Учора, 10 красавіка, у Гродзенскім абласным драмтэатры акцёры недайгралі да канца спектакль.
Пра гэта распавялі абураныя педагогі, якія звярнуліся са скаргамі ў рэдакцыю. Паводле іх словаў, у зале быў аншлаг — школьнікі розных узростаў (ад 5 да 9 класа) прыйшлі, каб паглядзець
Але замест таго каб далучыцца да прыгожага, ім паказалі на дзверы. Другое аддзяленне было адменена нібыта
У кожнага свая праўда
— Я абураная! Мне сорамна перад дзецьмі. У зале было каля 600 дзяцей са школ і гімназій. Як растлумачыць рабятам, што адбылося, — здзіўляецца настаўнік расійскай мовы і літаратуры Галіна.
Паводле яе слоў, на балконе некаторыя юныя гледачы паводзілі сябе непрыгожа, але сцвярджаць, што немагчыма было дайграць спектакль, яна не бярэцца.
— Я таксама выходжу як на сцэну кожны ўрок, але не дазваляю сабе такога! За 28 гадоў маёй педагагічнай практыкі такога яшчэ не было, — дадае настаўнік.
У тэатра свой пункт гледжання на тое, што адбылося. Актрыса Аксана Машанкова, задзейнічаная ва ўчорашняй пастаноўцы распавяла, што за час яе працы ў тэатры больш пахабныя адносіны гледачоў да акцёраў яна не бачыла:
— Дзеці крычэлі, свісталі, смяяліся, асноўная маса размаўляла ўголас, елі чыпсы, пускалі самалёцікі, а па зале каталіся пустыя бутэлькі!Тэатр — гэта не кінасеанс, дзе можна весці сябе развязна, — не хавае эмоцый акторка.
Па словах адміністрацыі, пастаноўка была спынена не адразу, а толькі пасля антракту, падчас якога педагогаў і юных гледачоў папярэдзілі аб магчымай развязцы, калі паводзіны не зменіцца.
Вяртаць хочуць гледачоў, а не грошы
— Квіток кожнаму дзіцяці абышоўся ў 20 тысяч, там былі і па некалькі дзяцей з малазабяспечаных або шматдзетных сем’яў. Што мне сёння сказаць бацькам? Буду кампенсаваць шкоду «дзясяткамі», — разважае Галіна.
Мы падлічылі, калі ў зале было 600 школьнікаў, то прыбытак тэатра за ўчорашнюю пастаноўку павінен быў скласці 12 млн рублёў.
Па словах дырэктара тэатра Ігара Гедзіча, грошы школьнікам кампенсаваць не будуць.
— А хто кампенсуе маім акцёрам шкоду за грэбаванне іх гульнёй? — апеляваў ён.
Але ўсё ж прапанаваў кампрамісны варыянт:
— Мы гатовыя бачыць гэтыя школы ў сябе ў гасцях яшчэ раз, — рэзюмаваў суразмоўца.