Лад, 10.25

posterКарлік Нос (Карлик Нос)
Расея, 2003, каляровы, 82 хв.
Рэжысэр: Ілья Максімаў
Ролі агучваюць: Альбэрт Асадулін, Алена Шульман, Яўгенія Ігумнова, Натальля Данілава, Ігар Шыбанаў, Іван Краско, Віктар Сухарукаў
Жанр: Анімацыя паводле казак Вільгельма Гаўфа
Адзнака: 5,5 (з 10)

Каб абудзіць злыя сілы, ведзьме патрэбнае дзіця з добрым сэрцам. Маленькі Якаб для гэтага вельмі пасуе, але ён адмаўляецца дапамагаць злой старой. Ведзьма пераўтварае яго ў карліка зь вялізным носам. Якаб разам з прынцэсай, пераўтворанай у гуску, разьвейвае злыя чары й перамагае ведзьму…

Расейскі мультфільм Ільлі Максімава створаны па матывах адразу некалькіх казак Вільгельма Гаўфа. Аснова сюжэту – “Карлік Нос”, а чароўныя боты-скараходы пазычаныя з “Маленькага Муку”. Але яшчэ адна крыніца расейскае стужкі – амэрыканскія мультфільмы. Менавіта адтуль – плястыка герояў, дробна-пацешны памагаты ведзьмы і каляровая карцінка.

Мульфільм забаўны, прафэсійны, часам дасьціпны, лёгкі (хаця й задоўгі для маленькіх гледачоў). Але халаднавата-чужы, што да клясычнае расейскай анімацыі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?