Па выніках 2012 года вываз беларускіх калійных угнаенняў на экспарт цераз літоўскую Клайпеду склаў 5,7 млн. т, або 90% ад усяго экспарту калійных угнаенняў.
Пра гэта 11 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў.

Паводле яго слоў, летась цераз Клайпеду прайшоў амаль увесь аб’ём экспартуемых Беларуссю азотных угнаенняў (800 тыс. т), а таксама 2,2 млн. т мазуту і светлых нафтапрадуктаў.

«Канкрэтна па першым квартале мы бачым дынаміку істотнага прыросту па гэтых пазіцыях. Гэта дынаміка нас радуе», — паведаміў Кудасаў.

Ён падкрэсліў, што экспарт «вельмі чуйна ставіцца» да тарыфаў і агульнай кан’юнктуры рынку паслуг, а рост аб’ёмаў экспарту цераз Клайпеду «гаворыць пра тое, што клайпедскі напрамак з’яўляецца канкурэнтаздольным і выгадным, таму што, як вядома, на балтыйскім напрамку ідзе дастаткова жорсткая канкурэнцыя паміж рознымі портамі за прыцягванне транзітных грузаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?