Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11 красавіка сустрэўся з паслом Манголіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Далаанжынам Ідэвхтэнам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча адбылася ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі Ідэвхтэна.

Макей выказаў задавальненне плённай працай дыпламата і асабліва адзначыў яго дзейнасць па актывізацыі беларуска-мангольскіх адносінаў.

«Падчас сустрэчы бакі прыйшлі да разумення неабходнасці далейшага развіцця і паглыблення ўсяго спектра двухбаковых адносінаў», — зазначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?