Парталу Tut.by стала вядома, якія навучальныя ўстановы скончыў член назіральнай рады Мінскага завода пеністых вінаў 25-гадовы Сяргей Юр'евіч Чыж.Як і паведамляла «Наша Ніва», старэйшы сын мільянера Юрыя Чыжа вучыўся ў Англіі.
Ён выпускнік University College London і Оксфардскага ўніверсітэта.
У Мінскім заводзе пеністых вінаў Сяргей Чыж прадстаўляе інтарэсы бацькавага «Трайпла», якому належыць 12,5% акцый прадпрыемства.
Сам Юрый Чыж — выпускнік электратэхнічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі (цяпер - БНТУ) па спецыяльнасці «Электрастанцыі».