15 красавіка, у панядзелак, пракурор будзе выбіраць далейшую меру стрымання для Вольгі Класкоўскай, якая падазраецца ў замаху на забойства мужа. Калі шведскі суд прызнае Вольгу вінаватай, ёй можа пагражаць да 12 гадоў турмы.
У той жа час яе старэйшая дачка, 11-гадовая Міраслава Навумовіч, вяртаецца з бабуляй у Беларусь.
Паводле старшыні саюза беларусаў Швецыі Аляксея Ліцвінчыка, адвакат Класкоўскай Ханс Брэдберг прытрымліваецца пазіцыі, што нязначныя нажавыя раненні Вольга нанесла мужу Гёкаю Безгіну ў выніку самаабароны.
14 траўня адбудзецца суд у справе апекі над меншым сынам Вольгі — Адэмам. Цяпер ён у родных свайго бацькі. Будзе вызначацца парадак апекі, бо цяпер паміж паміж Вольгай і яе мужам вядзецца справа аб разводзе.
З 30 сакавіка Вольга Класкоўская знаходзіцца ў турме паводле абвінавачання ў замаху на забойства.