Аператыўнікамі Лідскага РАУС затрыманы мясцовы жыхар 1989 года нараджэння, які нідзе не працуе. Ён падазраецца ў шэрагу рабаванняў, учыненых за некалькі апошніх тыдняў.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, ва ўсіх выпадках (вядома аб чатырох) злачынец ў якасці ахвяр выбіраў дзяўчат, у якіх адбіраў грошы і каштоўныя рэчы. Ён прыставаў да дзяўчат, а апошнюю ледзь не згвалтаваў.

Паводле слоў начальніка аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Дзмітрыя Уляшкі, асоба падазраванага ў міліцыі вядомая даўно.
У мінулым малады чалавек судзімы за ўчыненне крадзяжоў (краў у асноўным пакінутыя без догляду асабістыя рэчы ў кабінетах арганізацый), махлярства і згвалтаванне, якое ўчыніў у 2008 годзе. Вызваліўшыся ў пачатку сакавіка гэтага года, ён паспеў учыніць некалькі рабаванняў.
Ва ўсіх выпадках злачынца дзейнічаў аднолькава — адной рукой абдымаў ахвяру за талію, а другой закрываў рот, пасля чаго не толькі патрабаваў каштоўнасці, але і прыставаў да дзяўчат.
Цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па факце рабаванняў, а таксама за замах на згвалтаванне. Сваю віну ва ўчыненым затрыманы прызнае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?