Экспрэсія мітынгу ў падтрымку Мадуры. Каракас. 11.04.2013

Экспрэсія мітынгу ў падтрымку Мадуры. Каракас. 11.04.2013

14 красавіка пройдуць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле.
Папярэднія прайшлі 7 кастрычніка 2012 г., але пераможца выбараў Уга Чавэс, які кіраваў краінай ад лютага 1999 г. памёр 5 сакавіка 2013 г. Дарэчы сістэму кантролю галасавання ў гэтай краіне называюць адной з самых празрыстых у свеце.

Чавэс назваў сваім спадкаемцам былога віцэ-прэзідэнта, выхадца з народа Нікаласа Мадура. Аб'яднаная апазіцыя зноў ставіць на былога губернатара Энрыке Капрылеса Радонскага, сваякі якога паходзяць з Усходняй Еўропы.

Напярэдадні галасавання дзяржаўнае тэлебачанне прадэманстравала кадры, на якіх Мадура наведвае магілу Уга Чавэса.
Раней Мадура заяўляў, што Чавэс з'яўляўся яму ў сне ў выглядзе птушкі і блаславіў на прэзідэнцтва.

Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы ад апазіцыі Энрыке Капрылес заявіў, што Мадура такім чынам парушае ўсе выбарчыя нормы.

У суботу Капрылес запусціў інтэрнэт-канал для трансляцыі матэрыялаў ўласнай перадвыбарнай кампаніі.

Мадура разглядаецца ў якасці фаварыта перадвыбарчай гонкі, аднак апошнія апытанні паказваюць, што разрыў паміж ім і апазіцыйным кандыдатам Энрыке Капрылес скарачаецца.

З нагоды завяршэння перадвыбарчай кампаніі абодва кандыдаты арганізавалі масавыя мітынгі, спрабуючы зарабіць галасы выбаршчыкаў напярэдадні нядзельнага галасавання..

Дарэчы, выбарчы ўчастак арганізаваны і ў Мінску, у пасольстве Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?