Двух мужчын, якія кінулі ў вокны бутэлькі з «кактэйлем Молатава», адшукваюць. Іх падазраюць і замаху на забойства.

У выніку падпалу трое пацярпелых з апёкамі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці былі дастаўлены ў лякарні, часткова выгарэлі два паверхі будынка.

Адным са сведак падпалу аказаўся жыхар інтэрната, беларус Алег.

«Гэта, напэўна, а палове на дзясятую вечара было.
Я на трэцім паверсе стаяў, паліў. На вуліцы насупраць двое хлопцаў стаялі, яшчэ гляджу, адзін чамусьці ў цёмных акулярах і белых пальчатках. Па выглядзе — рускі. Другі бокам стаяў, на галаве, падобна, як маска белая. Другі раз галаву павярнуў — у руках у іх бутэлькі пластыкавыя, двухлітровыя. Кінулі моўчкі — бабах, агонь, усё чорнае адразу. Ну, усе рэчы хапаць і на вуліцу», — распавёў выданню беларус.
Прыезджыя з Беларусі. Украіны, Таджыкістана, Узбекістана жылі ў пакоях па шэсць-восем чалавек.
Колькі людзей страцілі жыллё — дакладна невядома. Самі пастаяльцы кажуць, што адным туалетам і адным душам у інтэрнаце карысталіся каля 180 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?