Старшынёй маладзёжнай арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» абрана 26-гадовая Аляксандра Васілевіч з Гродна. Адпаведнае рашэнне было прынята дэлегатамі з`езда арганізацыі, які праходзіць 14 красавіка ў Мінску.

Усяго ў рабоце з`езда ўдзельнічалі 34 з 43 дэлегатаў з`езда. За кандыдатуру Васілевіч, якая вылучалася на безальтэрнатыўнай аснове, прагаласавала 88% удзельнікаў з`езда.

Дэлегаты з`езда падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі за апошнія два гады, прызнаўшы іх здавальняючымі. У другой палове з`езда дэлегаты абяруць намеснікаў старшыні. Акрамя таго, плануецца прыняцце рашэння аб афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнай арганізацыі ў Мінюсце.

Папярэдні з`езд «Маладых дэмакратаў» прайшоў 29 студзеня 2010 года, пасля чаго прадстаўнікі маладзёжнага крыла АГП падалі дакументы ў Мінюст на рэгістрацыю рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб`яднання. Аднак Мінюст адмовіў у рэгістрацыі, матывуючы адмову тым, што «асноўныя палажэнні статута МГА „Маладыя дэмакраты“ не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, назва МГА „Маладыя дэмакраты“ супярэчыць палажэнням яго статута».

На з`ездзе ў пачатку 2011 года старшынёй арганізацыі быў абраны Алег Корбан. У 2012 годзе Корбан вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП, аднак падчас з`езда, які праходзіў 31 сакавіка, зняў яе. 12 ліпеня Корбан заявіў аб выхадзе з АГП, а ў верасні — аб стварэнні новай маладзёжнай арганізацыі «Альтэрнатыва», якая была зарэгістраваная ў якасці недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Латвіі.

Абавязкі старшыні «Маладых дэмакратаў» выконваў Дзмітрый Кавалгін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?