Украінскі лідар Віктар Януковіч другі год запар атрымлівае львіную долю даходу ад напісання кніг, што дазваляе яму зарабляць, напрыклад, у чатыры разы больш прэзідэнта ЗША Барака Абамы і ў 12 разоў больш Уладзіміра Пуціна. Праблема, аднак, у тым, што плаціць Януковічу друкарня, якая ў прынцыпе кнігі не друкуе,паведаміла ўкраінскае выданне «Зеркало недели». Ужо не кажучы пра тое, што звычайна правы ў аўтараў выкупляюць выдавецтвы, а не друкарні.
Першы раз пісьменніцкія працы прэзідэнта Украіны трапілі пад прыцэл журналістаў у 2011 годзе, калі ён атрымаў ганарараў на 2 млн даляраў. Амаль столькі ж
У 2011 годзе ТАА «Друкарня «Новы свет» (Данецк) выплаціла Януковічу аўтарскае ўзнагароджанне ў суме 16,4 млн грыўняў (больш за 2 млн даляраў) за перададзеныя гэтаму выдавецтву маёмасныя правы,у прыватнасці, на створаныя ім у 2005–2010 гадах кнігі «Год у апазіцыі. У палітыцы не бывае канчатковых перамог і паражэнняў», «… І год пры ўладзе. Ад крызісу — да эканамічнага росту», «Пераадолець шлях», «Як Украіне далей жыць», а таксама на літаратурныя творы, якія будуць створаны аўтарам у будучыні. Як паказваюць даходы прэзідэнта, у 2012 годзе гэтыя кнігі засталіся гэтак жа актуальныя. Януковічу выплацілі 15,5 млн грыўняў.
Але пры гэтым, яны засталіся і гэтак жа няўлоўныя. Ніводнай з кніг няма ні ў рэестрах бібліятэк, ні на прылаўках кнігарняў.Як адзначае выданне, далёка не кожная друкарня здольная выдаваць кнігі: для гэтага трэба спецыфічнае абсталяванне. А ў пераліку паслуг, размешчаным на сайце друкарні, названыя рэкламны друк, выданне газет і часопісаў, кардонная ўпакоўка, флексаўпакоўка і вытворчасць плёнкі. Кнігавыдання там не згадваецца наогул.
Зрэшты, пры жаданні азнаёміцца з кнігамі высокааплатнага аўтара можна. Кнігі выходзілі ў розных іншых выдавецтвах, такіх як «Фоліо»,Для выплаты такога ганарару Януковічу па рынкавых стаўках, іх агульны наклад павінен быў перавысіць 6 млн асобнікаў.«Валрус-Дызайн» і «Выдавецкі Дом Дзмітрыя Бурага».
Для параўнання: манаграфія