У сувязі з рэканструкцыяй трамвайных шляхоў з 15 красавіка гэтага года закрываецца трамвайны рух па вуліцах Чырвоная і Я.Коласа і адмяняецца праца трамвайных маршрутаў № 1, 5, 6, 8, 11.

Для кампенсацыі знятага трамвайнага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная» з рухам па Лагойскім тракце, вул. Якуба Коласа, Чырвонай у адзін бок, па праспекце Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай, Я.Коласа, Лагойскім тракце — у зваротным кірунку.

Таксама арганізуецца праца трамвайнага маршруту «Серабранка — Трактарны завод» усе дні тыдня. Адначасова павялічваецца колькасць транспарту на трамвайных маршрутах № 3, 4, 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?