"Я вітаю ўсіх тых, хто працуе на карысьць вяртаньня свабоды і адзначае 88-я ўгодкі першай спробы ўсталяваць незалежнасьць Беларусі.

Свабода - гэта права, якое даецца кожнаму чалавеку па нараджэньні і дае пастаянную надзею ўсяму чалавецтву. Прага справядлівасьці, свабоды, павагі да правоў чалавека і надзейнага ды рэпрэзэнтатыўнага ўраду, зьяўляецца унівэрсальнай. Нацыі разьвіваюцца тады, калі таленты і свабоды квітнеюць, а не тады, калі яны падаўляюцца. Урады могуць натхніць грамадзтва і надаць уладу грамадзянам толькі праз захаваньне законнасьці, абмежаваньне ўлады дзяржавы, правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў ды павагі да правоў усіх людзей.

Я з павагай стаўлюся да тых, хто працуе на карысьць вяртаньня свабоды ў Беларусі. Думкі нашай нацыі знаходзяцца з тымі, хто перасьледаваўся, быў затрыманы, кінуты ў турмы і зьбіты за свае намаганьні. Злучаныя Штаты асуджаюць дзеяньні беларускіх службаў аховы парадку раніцай 24 сакавіка і заклікаюць усіх сяброў міжнароднай супольнасьці далучыцца да нас і асудзіць любыя злоўжываньні, а таксама патрабаваць ад беларускіх уладаў паважаць права ўласных грамадзянаў мірна выказваць свае меркаваньні. Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць і надалей падтрымліваць народ Беларусі і тых, хто дапамагае Беларусі заняць належнае месца ў дэмакратычнай судружнасьці".

Радыё Свабода

Арыгінал па-ангельску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0