Маці штодня фатаграфуе свайго 5-гадовага сына Джуліяна Бекер (Julian Becker) і яго лепшага сябра, сабаку пароды ньюфаўндленд па мянушцы Макс, каб адсылаць гэтыя здымкі бацьку хлопчыка, які праходзіць службу удалечыні ад дома.

Такім арыгінальным спосабам жанчына падтрымлівае сувязь з мужам, афіцэрам ВМС ЗША, якога не бачыць месяцамі, піша pixanews.com.

Сташа (Stasha) — так завуць маці хлопчыка — робіць фота кожную раніцу, у асноўным, на фоне гаражных дзвярэй, перад тым як пасадзіць сына і яго гадаванца ў мінівэн. Аднак часам удалыя здымкі атрымліваюцца падчас сумесных прагулак у лесе, на пляжы ці ў гарах.

«У маі Максу споўніцца шэсць гадоў, а Джуліяну будзе пяць. Яны разам з самага нараджэння сына», — распавядае жанчына, якая працуе фатографам-фрылансерам.

Вялізны сабака — яго вага складае амаль 75 кг — не адыходзіць ні на крок ад свайго маленькага гаспадара. Асабліва ён любіць плаваць разам з Джуліанам, кажа маці хлопчыка.

Джуліян і Макс нарадзіліся ў Англіі, хоць цяпер жывуць у мястэчку Уітбі-Айленд, у штаце Вашынгтон, ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?