Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 красавіка прыняў пасла Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве Асама Еканема Асама.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, намецілі далейшыя шляхі ўмацавання палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Нігерыяй.

У ходзе сустрэчы пасол Нігерыі ўручыў кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі копіі даверчых грамат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?