Прэс-служба МЗС паведамляе, што адбыліся сустрэчы беларускага віцэ-міністра з пасламі Нямеччыны, Літвы і часовымі паверанымі Чэхіі і Славаччыны. «Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў развіцця двухбаковых і беларуска-еўрапейскіх адносін», — гэтак гучыць стандартная фармулёўка прэс-службы. З літоўскім амбасадарам абмяркоўвалася таксама сустрэча прэм’ераў дзвюх краін Міхаіла Мясніковіча і Альгірдаса Буткявічуса, што мае адбыцца ў Клайпедзе ў межах IX Міжнароднага Беларуска-Літоўскага эканамічнага форума, які пройдзе 17–19 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?