Вярхоўнае камандаванне Карэйскай народнай арміі ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала сёння ад Паўднёвай Карэі адмовіцца ад варожай дзейнасці, скіраванай супраць Пхеньяна.

Калі паўднёвакарэйскія ўлады жадаюць наладзіць дыялог, то Сеулу «неабходна прынесці прабачэнні за дзеянні, якія абражаюць годнасць КНДР», падкрэсліваецца ў заяве камандавання. Яго тэкст распаўсюдзіла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

СМІ пакуль невядома, чым Паўночная Карэя пагражае ў адказ. Улады Паўднёвай Карэі імкнуцца не рабіць ніякіх крокаў, якія могуць прывесці да эскалацыі напружанасці. Гэтак, напярэдадні яны спынілі спробу грамадскіх актывістаў запусціць у бок Поўначы паветраныя шары з улёткамі, адрасаванымі жыхарам дыктатуры.

Паўднёвая Карэя — адна з найбагацейшых краін свету, а Паўночная — адна з найбяднейшых. Пры гэтым сталіца Поўдня Сеул размешчана ўсяго за 48 км ад дэмаркацыйнай лініі між краінамі, і армія Поўначы можа накрыць яе артылерыйскім агнём у першыя хвіліны канфлікту. Засячы і хутка ліквідаваць усе ракетныя ўстаноўкі практычна немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?