Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс можа наведаць сёлета Беларусь з афіцыйным візітам, паведаміў ізраільскі пасол Ёсеф Шагал 16 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Вельмі разлічваем, што прэзідэнт Шымон Перэс у год свайго 90-годдзя ўсё ж прыедзе ў Беларусь з афіцыйным візітам. Пакуль гэтае пытанне ліхаманкава вырашаецца», — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, калі візіт адбудзецца, то «з высокай ступенню верагоднасці можна казаць, што падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні будуць падпісаны важныя дакументы».

Шагал не выключыў, што можа быць падпісана і пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і Ізраіля.

Ён адзначыў, што з 2011 па 2013 гады колькасць віз, якія выдаюцца пасольствам Ізраіля беларускім грамадзянам, вырасла на 25%. «Усе перадумовы для лібералізацыі і далейшай адмены візавага рэжыму ёсць, — сказаў Шагал. — Ідуць перамовы. З ізраільскага боку ўсе прапановы ўжо зроблены. Мяч на беларускім баку».

Шагал таксама паведаміў, што ізраільская віза для беларусаў каштуе прыкладна 24 даляраў, а беларуская для грамадзян Ізраіля — прыкладна 120 даляраў.

Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 годзе ў Вішневе (сёння — Валожынскі раён).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?