Перасячэнне фурамі польска-беларускай мяжы можа быць ускладнена на працягу двух тыдняў.
Пра гэта заявіў польскім СМІ прэс-сакратар польскай мытні ў Беластоку Мацей Чарнецкі, каментуючы сітуацыю з чаргой фур на выездзе з Польшчы ў Беларусь.

Праблемная сітуацыя склалася перш за ўсё ў пунктах пропуску «Кузніца — Брузгі», дзе чарга вялікагрузных аўтамабіляў, якія чакаюць перасячэння мяжы, расцягнулася больш чым на 25 км да населенага пункта Страж.

Паводле апошніх звестак, размешчаных на сайце польскай мытні, час чакання на ўезд у Беларусь для фур ўупункце пропуску «Кузніца — Брузгі» складае 39 гадзін, у пункце пропуску «Баброўнікі — Бераставіца» — 28 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0