У сераду, 17 красавіка, павышаны фон атмасфернага ціску гарантуе ў Беларусі пераважна сухое надвор’е. З паўднёвага захаду Еўропы на нашу тэрыторыю будуць паступаць цёплыя паветраныя масы.

Тэрмометры пакажуць ноччу +1. +7°С, месцамі 0. -2°С, днём +14. +20°С.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі згусціцца туман. Вецер паўднёвы ўмераны, днём па паўночным захадзе краіны парывісты.

У чацвер, 18 красавіка, (чацвер) захаваецца цёплае без ападкаў надвор’е, толькі ноччу па Віцебскай вобласці, дзе адаб’ецца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту, у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай — туман. Вецер паўднёвы слабы. Уначы чакаецца +3. +9°С, днём паветра прагрэецца да +16. +22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?