У Беларусі вызначаны новы механізм назначэння імянных стыпендый спартсменам. Адпаведны ўказ нумар 190 «Аб мерах па стымуляванню дасягнення высокіх спартыўных вынікаў» падпісаў 15 красавіка Аляксандр Лукашэнка.

Указам устанаўліваецца дакладны механізм назначэння імянных стыпендый і кантролю за дынамікай вынікаў спартсмена як падставы для прадаўжэння выплаты імянной стыпендыі. Назначэнне і перагляд імянных стыпендый будзе ажыццяўляцца міжведамаснай камісіяй, якая ствараецца Міністэрствам спорту і турызму, і штогод пераглядацца па выніках выканання індывідуальнага плана падрыхтоўкі і дасягнення запланаваных вынікаў.

Больш дэталёва гэта кола пытанняў рэгулюецца зацверджанымі ўказам Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты імянных стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы фізічнай культуры і спорту і Палажэннем аб парадку выдачы прызоў у грашовай або натуральнай форме спартсменам і выплаты ўзнагароджанняў трэнерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?