16 красавіка ў МЗС Беларусі быў запрошаны часовы павераны ў справах ЗША Ітан Голдрыч, якому ад імя афіцыйнага Мінска перададзеныя спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Бостане, у выніку чаго меліся чалавечыя ахвяры.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, беларускі бок папрасіў Голдрыча аказаць садзейнічанне ў праясненні лёсу беларускіх грамадзян, якія бралі ўдзел у Бостанскім марафоне.

Раней беларускае МЗС паведаміла, што, паводле інфармацыі гарачай лініі мэрыі Бостана, грамадзяне Беларусі ў выніку выбухаў не пацярпелі.

Нагадаем, у забегу ў Бостане брала ўдзел 33-гадовая грамадзянка Беларусі Алена Макоўская. Яна выступала ва ўзроставай групе 18–39 гадоў і паказала 741-ы вынік. У агульным заліку спартсменка заняла 6051-е месца. Яна фінішавала яшчэ да выбухаў. Яшчэ адна беларуская грамадзянка, 32-гадовая Жанна Івашчанка, заявілася, але на старт не выйшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?