Аляксандр Лукашэнка аб’явіў вымову міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву і старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Косінцу «за непрыняцце належных мер па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы аб завяршэнні будаўніча-мантажных работ па аб’екту «Арганізацыя вытворчасці драўнінавалакністых пліт МДФ/ХДФ ААТ «Віцебскдрэў».

Таксама адпаведным распараджэннем Савету міністраў даручана за незабеспячэнне належнай арганізацыі работы ААТ «Віцебскдрэў» прыцягнуць ва ўстаноўленым парадку да дысцыплінарнай адказнасці старшыню Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Аляксандра Пераслаўцава.

У снежні 2012 года, наведваючы ААТ «Віцебскдрэў», Лукашэнка запатрабаваў жорсткага выканання тэрмінаў мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?