Такое рашэнне прыняў сёння пракурор. Тэрмін затрымання падоўжаны яшчэ на два тыдні — да 29 красавіка. Пра гэта паведаміў сябар Вольгі — Алесь Ліцвінчык.
29 красавіка бок абвінавачання мусіць прадставіць дастатковыя доказы для таго, каб справа Вольгі Класкоўскай трапіла ў суд.
Беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка ў Швецыі па падазрэнні ў замаху на забойства мужа. Ёй пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы.