Заснаваная крытыкам Змітром Безкаравайным і кіраўніком студыіс «Осмас» Паўлам Юрцэвічам прэмія Rock Profi моцна адрозніваецца ад іншых: пераможцаў абіраюць самі музыкі.

Сёлета перамаглі:

Найлепшая песня — «Железный» гурта «Ляпіс Трубяцкой»

Прэмія «За ўнёсак» — гурт «Ляпіс Трубяцкой»

Найлепшы запіс — альбом Futuremental гурта Yellow Brick Road

Найлепшы альбом — Laterna Magica гурта «Серебряная Свадьба»

Дэбют года — Clover Club

Артыст года — гурт Akute

Журы складаецца з 57 музыкаў — прадстаўнікоў гуртоў, якія запісваліся цягам апошніх гадоў. Гэта сусветная практыка: заходнія спісы кшталту «Найлепшыя альбомы 00-х гадоў» ці «100 гітарыстаў, якія змянілі свет» звычайна складаюцца з меркаванняў музыкаў.

Калі параўнаць вынікі Rock Profi і Experty.by, то супадаюць яны ў некалькіх пунктах — дэбют (Clover Club тут відавочны лідар), «Серебряная Свадьба», якую, што праўда, ацанілі народныя эксперты і «вялікае журы», і Akute («артыст года» і «рок-альбом года»).

Альбом Змітра Вайцюшкевіча «Ваячак», які паводле экспертаў стаў кружэлкай года, музыкі не ацанілі. Гэта пры тым, што «Ваячак» гэта альбом, як кажуць, «не для ўсіх», а супольны праект «Дахабраха & Port Mone» у першую чаргу ўвогуле «музыка для музыкаў». Затое самі музыкі ацанілі апошнюю працу «Ляпісаў», якая атрымала «найлепшую песню» за «Жалезнага».

Вельмі цікавая катэгорыя ў Rock Profi — «Запіс году», бо на якасць уласна запісу і гучання стваральнікі музычных прэмій звычайна не зважаюць. Пры гэтым эксперты Rock Profi ацэньваюць у гэтай катэгорыі выключна альбомы, запісаныя ў беларускіх студыях.

Насамрэч, прэміі «ад музыкаў» Беларусі не хапала: поглядаў прафесійных крытыкаў на музыку ў нас шмат і на любы густ — ад «Экспертаў» да Нацыянальнай музычнай прэміі, абірай любую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?