Трыспектаклі-шоу «Allegria» будуць дададзеныя ў«Мінск-Арэне» 26–28 верасня. Цана квіткоў ад 260 тыс. да 910 тыс. рублёў.
Дарэчы, заўтра пачынацца гастролі гэтага цырку ў Вільні, цана квіткоў складае ад 157 да 407 літаў (518 тыс. — 1 млн 340 тыс. рублёў).
Cirque du Soleil (фр. Цырк Сонца) — яркі прадстаўнік сучаснага жанру цыркавога мастацтва. Кампанія заснавана ў 1984 г. Гі Лалібертэ і Даніэлем Гацье і месціцца ў Манрэалі (Канада).
«Цырк Сонца» налічвае больш за 4000 чалавек (ёсць сярод іх і беларусы), якія працуюць у розных групах, што дазваляе кампаніі даваць спектаклі ў некалькіх кропках свету адначасова. Выступае са відовішчнымі спектаклямі, пастаноўка якіх ажыццёўлена на арэне пад часовым шатром (шапіто), на пастаяннай цыркавой арэне, а таксама на тэатральнай сцэне. Гадавая выручка цырка перавышае 600 млн даляраў.
Пра Цырк Сонца кажуць, што ён удыхнуў новае жыццё ў цыркавое мастацтва.Разам з суперзоркамі папулярнай музыкі ён забаўляў публіку падчас