Эдуард Таўпянец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведную пастанову ўрада падпісаў 16 красавіка прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Пасаду першага намесніка міністра энергетыкі 73-гадовы Таўпянец займаў з 2002 па 2003 гады. Пасля гэтага ён на працягу года выконваў абавязкі міністра, а ў 2004-м зноў вярнуўся на пасаду першага намесніка. Таўпянец мае шэраг дзяржаўных узнагародаў, у тым ліку дзве падзякі Лукашэнкі (1999 і 2004 гг.). А таксама ганаровыя граматы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (1999, 2005 гг.).

На нарадзе 16 красавіка Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкаваў работу Мінэнерга.
Ён заявіў, што вельмі незадаволены працай энергетычнага комплексу краіны і патрабуе дэталёва праверыць абгрунтаванасць фарміравання тарыфаў на цепла-і электраэнергію. Энергетыкі ў нас сфармавалі «дзяржава ў дзяржаве», з элементамі мафіі і банды, сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову на працягу бліжэйшага тыдня вырашыць кадравае пытанне ў сістэме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?