Скандал разгарэўся пасля аднаго няўдалага жарту вядучага расійскага Першага канала. У кулінарнай перадачы ён пажартаваў з украінцаў: «Я пасек зеляніну, як чырвоны камісар — жыхароў украінскай вёскі», — пракаментаваў вядучы нарэзку зеляніны.

Фразачка Урганта стала падставай для заявы ўкраінскага МЗС: «Міністэрства замежных справаў Украіны абуранае некарэктным выказваннем тэлевядучага Івана Урганта ў эфіры расійскага Першага канала, якое рэзка дысануе з высокім узроўнем стратэгічнага партнёрства паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй і атмасферай дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі. На жаль, у гісторыі нашых народаў было нямала трагічных старонак, спекуляваць на якіх — недапушчальна. У сучасным цывілізаваным свеце падобныя жарты лічацца дрэнным тонам і праявай непавагі да памяці мільёнаў ахвяраў таталітарнага рэжыму», — падкрэсліваецца ў заяве МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?