Праектны кошт — $39 мільёнаў, паведамляе «Советская Белоруссия»

Пятая вытворчая пляцоўка (чатыры працуюць у Брэсце, Століне, Пінску і Камянцы) таксама арыентавана на экспарт і будзе спецыялізавацца на вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі.

Генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Саўчыц кажа пра неабходнасць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці: «З 1 ліпеня мінулага года “Савушкаў прадукт” атрымаў права пастаўляць малочную прадукцыю ў краіны Еўрасаюза. Улічваючы ёмістасць сусветнага рынку, высокую эфектыўнасць экспартных паставак, неабходна нарасціць аб'ёмы вытворчасці менавіта натуральнамалочнай прадукцыі. А асноўныя лініі ў Брэсце цалкам. Дадатковае абсталяванне ўсталяваць не можам — абмежаваныя ў плошчах. Таму і вырашылі: трэба будаваць. Сыравінная база застаецца ранейшай — 91 гаспадарка. Будзем павышаць надоі.

Сёння кампанія «Савушкін прадукт» у суткі перапрацоўвае больш за 1.000 тон малака. Пінск, Камянец і Столін выдаюць да 80 тон цвёрдых сыроў кожныя суткі. Кампанія заваявала рынак 75 рэгіёнаў Расіі, пастаўляе прадукцыю ў Азербайджан, Украіну, Узбекістан, Казахстан, ААЭ і Іарданію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?