Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, улічваючы спрыяльны прагноз надвор'я, вырашана завяршыць ацяпляльны сезон для ўсіх катэгорый спажыўцоў, акрамя дзіцячых дашкольных устаноў, школ, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музеяў, дзяржаўных архіваў і бібліятэк.
Нагадаем, некалькі дзён таму падача цяпла была спыненая ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах.
Згодна з новымі правіламі, якія дзейнічаюць з 2013 года, ацяпленне адключаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён складае не ніжэй за плюс 8 градусаў (раней — на працягу пяці дзён).
Нагадаем, у 2012 годзе ацяпленне ў Мінску было адключана 13 красавіка.
Як раней паведаміў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур, кожныя суткі ў Мінску расходуецца на ацяпленне 10-10,5 тоны ўмоўнага паліва. «Гэта вялікія лічбы», — заявіў чыноўнік, падкрэсліўшы, што ў сітуацыі, калі Беларусь не мае сваіх энергарэсурсаў, эканомія на адключэнні ацяплення атрымліваецца значнай і заўважнай для бюджэту горада.