Міністэрства абароны Беларусі абнародавала папярэднія вынікі праверкі ў сувязі са з'яўленнем інфармацыі аб парушэнні паветранай прасторы Літвы беларускім вайсковым самалётам.

Як паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства, устаноўлена, што 17 красавіка каля 13.00 радыётэхнічнымі сродкамі было выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы ў раёне Гродна. Для спынення парушэння быў задзейнічаны знішчальнік МіГ-29 са складу дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне, які ажыццяўляў палёт уздоўж дзяржаўнай мяжы. У далейшым парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя чарады птушак.

У цяперашні час дадаткова ажыццяўляецца праверка матэрыялаў аб'ектыўнага кантролю.

Нагадаем, 18 красавіка МЗС Літвы перадаў пасольству Беларусі ў Вільні ноту з просьбай "даць вычарпальную інфармацыю аб факце парушэння літоўскага паветранай прасторы самалётам беларускіх ВПС і прыняць меры для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні".

Як паведаміў літоўскі МЗС, беларускі Міг-29 17 красавіка ў 13.05 парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне вёскі Пагаранда Аранскага раёна. На тэрыторыі Літвы самалёт прабыў каля дзвюх хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?