Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 18 красавіка сустрэўся з віцэ-прэм'ерам і міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбергам на форуме Globsec, які праходзіць 18-20 красавіка ў славацкай Браціславе.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя тэмы наладжвання дыялогу ЕС і Беларусі з абавязковай перадумовай – вызваленнем палітвязняў беларускімі уладамі.

Палітыкі таксама абмеркавалі захады, якія можа зрабіць Чэхія, каб наблізіць беларускае грамадства да каштоўнасцей Аб'яднанай Еўропы.

***

Globsec – вядучы міжнародны форум у галіне знешняй палітыцы і бяспекі, які штогод праводзіцца ў Браціславе. У ім удзельнічаюць сотні экспертаў і палітыкаў з краін Еўропы і амерыканскага кантынента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?