Тэатр66

«Дзяды»: унікальны спектакль у Мінску, публіка вітала патрыятычныя эпізоды

Піша Аляксей Ластоўскі.

17 і 18 красавіка на сцэне Палаца прафсаюзаў адбыліся прэм’ерныя паказы «Дзядоў» — у пастаноўцы новапаўсталага прыватнага тэатра «Ч».
Фактычна, гэта першы спектакль дадзенай антэрпрызы. Калі мяне не падводзіць логіка, то «Ч» — гэта ад прозвішча прадзюсера Андрэя Чорнага, які і стаў заснавальнікам тэатра. Сам ён нарадзіўся ў Панявежы (Літва), напэўна, гэта таксама паўплывала на выбар стратэгіі па рэалізацыі спектакля: аб’яднаць літоўскіх пастаноўшчыкаў і беларускіх акцёраў.

Адразу скажу, што літоўская тэатральная рэжысура і сапраўды знаходзіцца на вельмі высокім узроўні,
прынамсі, тэатральную Маскву яны сабе практычна падпарадкавалі, а гэта істотнае дасягненне. Таму надзеяў на спектакль было досыць шмат, вось толькі ня ўсе яны рэалізаваліся.

І напэўна, большасць паўсталых пытанняў адрасуюцца да рашэнняў рэжысёркі Рамуне Кудзманайце, хоць па візуальнай частцы ўсё было досыць прыгожа. Асноўнае афармленне сцэны складалася з вялізных падвешаных шчытоў на рэлігійныя сюжэты. Праўда, на мой прафанны погляд яны пераважна адносіліся да праваслаўнай іканаграфічнай традыцыі — можа, для літоўцаў усё за ўсходняй мяжой здаецца праваслаўным і таму яны так адаптаваліся пад мясцовыя ўмовы?

Але самае моцнае здзіўленне выклікала менавіта першая частка з вясковага рытуала Дзядоў, якая па стылістыцы больш нагадвала буфанаду ў духу «Маскі-шоу».
Калі хто не ведае, такімі клаўнадамі (з дурнымі дзядкамі ў вушанках і расфарбаванымі дзявіцамі ў міні-спадніцах) проста перапоўненыя літоўскія тэлеканалы, і я спачатку падумаў, што гэта такі своасаблівы культурны імпарт. Але ўрэшце вырашыў, што маем справу з мастацкай алегорыяй на сучасную Беларусь як на звар’яцелы калгас. Яно можа хай сабе, толькі на халеры дзеля гэтага не вельмі арыгінальнага месэджу выкарыстоўваць такую далікатна і чулліва прапісаную Міцкевічам сцэну сустрэчы з Дзядамі?

Потым выявілася, што фарсавая эстэтыка — гэта толькі адна лінія інтэрпрэтацыі паэмы, астатнія сцэны былі рэалізаваныя ўсё ж у больш традыцыйным ключы (хоць і з эпізадычнымі вяртаннямі дурнаватых вяскоўцаў у вушанках на заднім фоне — ціпа, калгасная Беларусь нікуды не дзенецца).
Размова Густава са святаром хутчэй нагадвала вяртанне да рамантычнай эстэтыкі (служкі з капюшонамі, свечкі) і відавочна дысаніравала па ўспрыняцці з пачаткам спектакля. Побач са мною сядзелі дзве бурклівыя бабулькі, дык яны адразу ж збеглі па сканчэнні першага дзеяння.

Можа і дарма, бо другая частка была больш вытрыманай, з памяншэннем фарсавых інтанацый, і з патрыятычным надрывам. Хоць менавіта ў сцэны ўвязнення філаматаў Міцкевіч закладваў шмат самаіроніі, і тут гумарыстычныя адценні больш арганічныя і прымальныя, чым падчас традыцыйнага выклікання Дзядоў. Мне найбольш спадабаўся ў спектаклі момант, калі на пачатку другога дзеяння анёлы плятуць па ўсёй сцэне белыя і чырвоныя ніткі Лёсу, паміж імі бегаюць чорцікі, але Густаў іх разрывае і абвяшчае сябе Конрадам — надзвычай удалае рашэнне, якіх, на жаль, было не так і шмат агулам.

Калі гаварыць пра публіку, то яны радасна пляскалі пераважна на патрыятычных лозунгах, кшталту крыку зняволенага маладзёна «Жыве мая Радзіма!». На мой погляд, якраз гэтыя матывы, уведзеныя Міцкевічам у запале пасля паразы Лістападаўскага пытання, і варта было б пераасэнсоўваць у сучасным тэатры — напрыклад, узняць пытанне, што сталася са згаданай Радзімай, бо яна, відавочна, некуды знікла…

Але зноў жа, літоўская рэжысёрка пайшла тут шляхам спрошчанай ідэалагічнай індактрынацыі — калі беларусам бракуе моцнага нацыянальнага пачуцця і натхнення змагацца з тыраніяй, то, калі ласка, атрымоўвайце неабходныя імпульсы з «Дзядоў». Аўдыторыя была за гэта ўдзячнай (якраз у тых людзей, што прыцягнуліся на спектакль, з нацыянальнымі пачуццямі больш-менш у парадку). Толькі ў мяне ўзнікла адчуванне, што самі літоўцы пайшлі значна далей у сваім пераасэнсаванні спадчыны Міцкевіча, але вымушаныя вяртацца назад, дзеля ўяўнай культрэгерскай місіі ў дачыненні да беларусаў.

Сам спектакль шматслойны, не ўсё мне ўдалося зразумець (да таго ж, з-за ўласнай расцярушанасці вымушаны быў сядзець у 12-м шэрагу, адкуль не ўсё было відаць і чуваць). Прынамсі, жаданне перачытаць сам тэкст класічнай паэмы у мяне ўзнікла, дык і тое залічым досыць добрым вынікам.

Цікава было таксама параўнаць уражанні са свежымі «Дзядамі» ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Там, пры ўсёй апантанасці рэжысёра Алеся Янушкевіча авалодваннем новымі медыямі для перадачы зместу, я адчуваў нейкае містычнае вымярэнне, якое заўжды было важным для Міцкевіча, але якое зусім для мяне непрысутнае ў новым літоўска-беларускім (ці беларуска-літоўскім?) тэатральным пачынанні.

Ад Рэдактара. Рэдкі выпадак, калі новая антрэпрыза пачынае сваю дзейнасць з такога «рэфлексійнага» спектакля. «Дзяды» — гэта не дрындушкі, гэта прымушае задумацца. Таму НН была б радая апублікаваць і іншыя водгукі на пастаноўку. Калі ласка, дасылайце нам іх як у каментах, так і, большага фармату, на nn@nn.by.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей36

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах21

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла1

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць