Маўрынью і Анчэлоці
Галоўны трэнер французскага ПСЖ Карла Анчэлоці з'яўляецца асноўным прэтэндэнтам на пасаду трэнера мадрыдскага «Рэала» ў выпадку сыходу з гэтай пасады партугальца Жазэ Маўрынью.
Апошнім часам у СМІ часта з'яўляецца інфармацыя пра магчымы сыход Маўрынью з «Рэала» па заканчэнні сезона-2012/13. Лічыцца, што партугальскі трэнер можа вярнуцца ў лонданскі «Чэлсі», які ён узначальваў з 2004 па 2007 гады.
Анчэлоці працаваў у італьянскіх «Реджане», «Парме», «Ювентусе» і «Мілане», з 2009 па 2011 гады узначальваў «Чэлсі», а затым стаў галоўным трэнерам ПСЖ. З «Міланам» Анчэлоці выйграў чэмпіянат Італіі і двойчы - Лігу чэмпіёнаў, а лонданскі клуб прывёў да перамогі ў чэмпіянаце Англіі.