На праспэкце Дзяржынскага разагналі калёну, якая ішла на Акрэсьціна. Два чалавекі ў цяжкім стане забрала хуткая дапамога. Былі выбухі. Па сьведчаньнях відавочцаў, гэта былі ці то дымавыя шашкі, ці то газавыя гранаты.

Прыходзяць зьвесткі, што на вул. Куйбышава затрыманы прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка з узмацняльнай апаратурай, што выкарыстоўвалася падчас мітынгу ў сквэры Янкі Купалы. Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей накіраваліся ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, куды павезьлі затрыманага з апаратурай Мажэйку.

На скрыжаваньні Караля і Нямігі зьбіты і затрыманы Казулін.

Ідуць масавыя затрыманьні на скрыжаваньні Караля і Нямігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0