Кэтрын Эштан і Івіца Дакіч у Брусэлі.
Сербія і Косава дасягнулі пры пасярэдніцтве Еўрапейскага саюза пагаднення аб нармалізацыі адносін.
Косава ў аднабаковым парадку абвясціла сябе незалежнай дзяржавай у 2008 г. Многія краіны прызналі яе ў такой якасці, але Сербія дагэтуль адмаўляецца зрабіць гэта.
Па ўмовах дамоўленасці аб уступленні Сербіі ў ЕС, Бялград павінен усталяваць нармальныя адносіны з усімі балканскімі краінамі.
У абмен на гэта косаўскія ўлады могуць прызнаць аўтаномію сербскага насельніцтва ў
Цяперашняе пагадненне было дасягнута ў выніку напружаных перамоваў, якія вяліся ў апошнія месяцы, паміж прэм’
Назіральнікі зазначаюць, што Сербія, хутчэй за ўсё, пагадзілася прызнаць права Прышціны на кіраванне паўночнай часткай Косава, дзе сербы складаюць большасць. У адказ Косава пагадзілася на даванне сербам аўтаноміі.
Гэта пагадненне адкрывае дарогу для пачатку перамоў аб уступленні Сербіі ў Еўрапейскі саюз.
«Перамовы завершаны. Тэкст пагаднення завізіраваны абодвума прэм’
У пачатку красавіка Сербія адхіліла праект гэтага пагаднення, заявіўшы, што яго ўмовы не гарантуюць поўнай бяспекі і абароны правоў чалавека косаўскім сербам.
Напружанасць у адносінах паміж албанскім насельніцтвам Косава і этнічнымі сербамі, якія пражываюць у рэспубліцы, не раз у апошнія гады прыводзіла да выбухаў гвалту, асабліва ў памежных раёнах на поўначы Косава.