У Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы 19 красавіка прайшла цырымонія інаўгурацыі абранага прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры.

На цырымоніі прысутнічалі лідары Бразіліі, Кубы, Калумбіі, Ірана, Расіі.

«Я клянуся перад вечнай памяццю вярхоўнага галоўнакамандуючага», - сярод іншага вымавіў Мадура.

Выступ новага прэзідэнта быў перапынены нейкім маладым чалавекам. Юнак, апрануты ў чырвоную кашулю, забег на ўзвышэнне, дзе знаходзіўся Мадура, і забраў у яго мікрафон.
Маладзёна скруціла ахова, пасля чаго палітык працягнуў сваю прамову.

Паводле афіцыйных дадзеных, за Мадуру прагаласавалі 50,8% выбаршчыкаў, тады як за яго канкурэнта, апазіцыянера Энрыке Капрылеса - 49,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?