Вядучы праграмы «Вячэрні Ургант» пракаментаваў планы палаты прадстаўнікоў вярнуць вытворчую гімнастыку на прадпрыемствах і арганізацыях. Ургант прапанаваў свой ​​варыянт практыкаванняў, якія маглі б выконваць беларускія працоўныя.

Прапанова аб увядзенні абавязковай вытворчай гімнастыкі прагучала падчас абмеркавання «палатачнікамі» законапраекта «Аб фізічнай культуры і спорце».

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, прадстаўляючы праект закона, адзначыў, што «гэтая норма была б карыснай і прывабнай». Паводле яго слоў, «гэта дазволіць развіваць фізічную культуру ў краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?