Жыхары Бостана дзякуюць паліцыі за арышт тэрарыста.
Першы тэрарыстычны акт у Амерыцы пасля 11 верасня выклікаў новую ўвагу да феномену сучаснага тэрарызму. Ва ўчыненні тэракта падазраюць двух амерыканцаў чачэнскага паходжання — братоў Царнаевых. Іх датычнасць выклікае мала сумневаў пасля таго, як яны зацята адстрэльваліся ад паліцыянтаў і прызналіся таксісту, якога змусілі сябе перавозіць, што яны тэрарысты.
Сярод іншых, на падзеі ў Бостане адгукнуўся расійскі праваслаўны інтэлектуал дыякан Андрэй Кураеў.
«У навуцы прынята ўлічваць тысячы нават неўсвядомленых нітак, якімі канкрэтны чалавек звязаны са сваім асяроддзем, сваім мінулым і з тымі ідэнтычнасцямі, якія праз яго яўляюць сябе і дзейнічаюць, — піша Кураеў. —
Тэлеін’екцыі на тэму „ў тэрарызму няма нацыянальнасці і рэлігіі“ кожны раз з прадказальной відавочнасцю спалахваюць пасля чарговага тэракта, і яны проста дурныя. Мо гэта іншапланецяне падрываюць нашы самалёты і школы?» — саркастычна пытаецца ён.
«З „паліткарэктным“ тэзісам можна было б пагадзіцца, калі б вернікі сусветных рэлігій па чарзе ладзілі тэракты. То будысты захопяць школу і расстраляюць у ёй дзяцей… То даосы ўзарвуць самалёт… То хрысціяне падарвуць кінатэатр… Вось у гэтым выпадку можна было б абмежавацца паўторам банальнасці аб тым, што ў кожнага народа ёсць права мець сваіх нягоднікаў… Але ж усё зусім не так».
«Можа быць, тэрарызм — гэта наступства скажонага разумення Карана. Але ж — менавіта Карана, а не кнігі пра— І ля вытокаў гэтага скажэння стаяць вучоныя ісламскія мужы (улемы), а не непісьменныя арабскія скінхэды. Ісламскі свет родняць са светам тэрору не дрэнныя вучні, а папулярныя настаўнікі! І калі ўлады Саудаўскай Аравіі толькі ў маі 2003 года былі вымушаны адхіліць ад пасадаў 1710 чалавек з духавенства — значыць, праблема не ў адзінках. Пры такіх маштабах тэрарыстычная пропаведзь — гэта хвароба ўжо ўсёй ісламскай супольнасці. І чамусьці калі ў Расеі, Казахстане ці Узбекістане выяўляюць цэнтры падрыхтоўкі тэрарыстаў, то гэтыя цэнтры часцей аказваюцца звязанымі з мячэцямі і мэдрэсэ, чым з клубамі службовага сабакаводства», — іранізуе Кураеў.Віні-Пуха , — піша Кураеў.
«У тэрарыстаў няма рэлігіі? Але яны несумненна і моцна вераць у працяг жыцця пасля выбуху ўласнага цела. А назвы іх арганізацый кажуць пра гатоўнасць ваяваць за іслам, а не за футбол. Іх можна лічыць дрэннымі мусульманамі. Але гэта менавіта мусульмане», — упэўнены Кураеў.
Ведаеце, калі ў заходнім свеце некалькі гадоў таму пачаўся
«Так што Царнаевы — гэта ваша,— Сваё трэба прызнаваць сваім, а не крычаць аб сваёй тэфлонавасці. Інакш ад гаўна не пазбавіцца».мусульманска-чачэнскае , гаўно, — жорстка выказваецца дыякан. — А п’яны манах на спорткары, падарунку ад вяльможнага палюбоўніка [нядаўні выпадак у Маскве — НН] — наша,руска-праваслаўнае , — самакрытычна прызнаецца ён.
Мне здаецца, Кураеў спрашчае, зводзячы ўсё да таго, што ёсць лепшыя і горшыя рэлігіі.
Я не гавару пра тэрарызм кшталту мінскага тэракта 2011 года — іншага характару паскудства. Я гавару пра ідэалагічна ці рэлігійна матываваны тэрор.
Найбольш крывавы тэракт у гісторыі Амерыкі перад 11 верасня, у
У гісторыі да тэрарызму прыбягалі многія слабейшыя і пакрыўджаныя — ад княгіні Рагнеды да Ігната Грынявіцкага. Тэрарыстычнымі метадамі славянскія народы Балканаў, грэкі і армяне змагаліся за незалежнасць супраць ісламскай Асманскай імперыі, ірландцы — супраць Брытаніі, баскі — супраць Іспаніі, а бяспраўныя класы і этнасы Расійскай імперыі (перадусім, габрэі) — супраць царызму.Цяпер такімі «слабейшымі» адчуваюць сябе ў свеце мусульмане ў параўнанні з Захадам. Магчыма, справа ў тым, што панаванне манархій і дыктатараў прывяло іх да адсталасці?
Распачаць «вайну цывілізацый» лёгка, цяжэй стварыць такі парадак у свеце, пры якім усім было б месца. Ці ўсё ж справа ў агрэсіўнасці ісламу, і таму нам, заходняму, хрысціянскаму свету, трэба проста заставацца мацнейшымі, каб абараніць сябе?
А Вы што пра гэта думаеце? (Толькі рацыянальна, калі ласка, без знявагаў рэлігійнага характару.)