Парламент Італіі пераабраў дзеючага прэзідэнта краіны Джорджа Напалітана на другі тэрмін. 87-гадоваму Напалітана ўдалося набраць большасць галасоў парламентарыяў.
Такім чынам прэзідэнт Італіі абраны з шостага разу.
Раней у суботу пасля таго, як стала вядома, што парламент пяты раз не здолеў выбраць прэзідэнта, Напалітана пагадзіўся зноў балатавацца на гэтую пасаду.Да гэтага ён неаднаразова казаў, што не стане гэтага рабіць.
***
Напалітана нарадзіўся 29 чэрвеня 1925 г. у Неапалі. У юнацкія гады браў удзел у Руху Супраціву. Адразу пасля Другой сусветнай уступіў у Кампартыю, у 1956 годзе быў абраны ў яе Нацыянальны камітэт, дзе адказваў першапачаткова за праблемы Паўднёвай Італіі, а ў 1970-1980-я гады за культуру, эканамічныя пытанні і міжнародныя справы. Пасля распаду ІКП уступіў у партыю Левых дэмакратаў.
З 1953 года на працягу больш чым 40 гадоў прадстаўляў Неапаль у Палаце дэпутатаў, у 1992-1994 гадах быў яе кіраўніком. У 1996-1998 гадах міністр унутраных спраў. Пажыццёвы сенатар з 2005 года.
Першы раз быў абраны прэзідэнтам Італіі ў 2005 г.