Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі праводзяць конкурс навукова-тэхнічных праектаў на 2014—2015 гады.

Як паведамляе прэс-служба ДКНТ, дакументы на конкурс прымаюцца да 15 чэрвеня 2013 года.

Конкурс навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з міжведамасным пагадненнем аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое было падпісана 27 кастрычніка 2006 года.

У 2012—2013 гадах рэалізуецца чатыры беларуска-латвійскія праекты, выканаўцамі якіх з'яўляюцца восем навуковых арганізацый, па чатыры з кожнага боку.

Тэматыка праектаў — распрацоўка нанаматэрыялаў з новымі ўласцівасцямі, стварэнне біяпрэпаратаў для сельскай гаспадаркі, даследаванне экалагічных аспектаў трансгранічных рэк і ўдасканаленне эканоміка-прававых асноў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы эфектыўнага выкарыстання мінеральнай сыравіны.

Кошт аднаго праекта ацэньваўся ў сярэднім у 15-20 тысяч еўра. Падтрымка беларускіх выканаўцаў сумесных праектаў ажыццяўлялася праз Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць у ДКНТ заяўку на ўдзел у сумесным праекце, а таксама камплект заяўнічых форм для праектаў прыкладнога ці фундаментальнага характару адпаведна.

Парадак падачы і разгляду дакументаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб навукова-тэхнічных праектах, выкананых у межах міжнародных дагавораў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?