Сёння жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага Ганна Камароўская сустрэлася з жонкамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча. Ганна Камароўская выказала салідарнасць і падтрымку Наталлі Пінчук, Марыне Адамовіч і Насце Дашкевіч.

«Сустрэча была вельмі душэўнай. Мы гаварылі на адной мове. Яна сама жонка былога палітвязня і ведае аб нашай бядзе не па чутках. Мы казалі пра важнасць еўрапейскай салідарнасці і нашых агульных надзей на падтрымку з боку еўрапейскіх лідараў. Для мяне гэтая сустрэча была эмацыйна вельмі прыемнай, і я сышла з яе ў пэўнай ступені заспакаення», — сказала Марына Адамовіч пасля сустрэчы з жонкай прэзідэнта Польшчы.

«Вельмі важная сустрэча на такім высокім узроўні. Ганна Камароўская добра памятае тыя часы, калі Польшча сама змагалася з дыктатурай. Гэта тая жанчына, якая разумее нас як палітычна, так і па-жаночаму», — адзначыла Наста Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?