Любімая гаворыць мне: «Не трэба
Са мной па-беларуску размаўляць».
А нада мною бацькаўшчыны неба —
Па-беларуску зоркі зіхацяць.

Любімая гаворыць: «І не трэба
Нікому намаганні ўсе твае.
Бо што патрэбна людзям? Толькі хлеба,
Відовішчаў. Стаіць на гэтым свет!»

Любімая! Відаць, не той я рыцар,
Якога ты стамілася чакаць
З імглы стагоддзяў — трэба павініцца…
Але ж у мове — слоў маіх крыніца.
З яе адной магчыма мне напіцца,
Цябе — каханаю назваць…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?