22 красавіка — дзень народзінаў «правадыра сусветнага пралетарыяту».
У Савецкім Саюзе гэты факт ахоўвалі як дзяржаўную таямніцу — у Леніна былі габрэйскія продкі. Яго прапрадзед Іцка Бланк нарадзіўся ў Стараканстанцінаве на Валыні -- у горадзе, заснаваным князем Канстанцінам Астрожскім.
З гісторыі жыцця прадзеда Уладзіміра Ільіча, Майсея (Мошкі) Бланка, мог бы выйсці займальны авантурны раман.
Майсей Іцкавіч Бланк нарадзіўся паміж 1758 і 1763. Яго жонка, Мірыям Фраімовіч, нарадзілася ў 1764 годзе ў Стараканстанцінаве на Валыні. З усіх дзяцей Бланкаў выжыла толькі трое — Абель (1794 нараджэння), Ліба (1799) і Ісраэль (1804). Усе яны потым прымуць хрысціянства, стаўшы Дзмітрыем, Любоўю і Аляксандрам.
Ён адправіў гарадскім і губернскім уладам сотні лістоў, заяў, скаргаў і патрабаванняў. Калі яму споўнілася 85, ён напісаў асабіста цару, прапанаваўшы свой праект гвалтоўнага хрышчэння ў праваслаўе ўсіх габрэяў імперыі. Напісаў, вядома, на ідыш — пісаць іншай мовай Бланк не ўмеў.Мошка займаўся дробным гандлем, здаваў у арэнду зямельныя ўчасткі, набываў і перапрадаваў сельскагаспадарчыя прадукты, гандляваў у сваёй маленькай краме віном і гарэлкай. Але галоўнай справай жыцця для яго была бамбаванне ўладаў бясконцымі лістамі.
Мошка сістэматычна канфліктаваў з габрэйскай суполкай Стараканстанцінава.
У 1803 годзе, напрыклад, яго абвінавацілі ў крадзяжы саломы і падмане кліентаў. Пасля — у тым, што ён на Вялікдзень прадаваў супляменнікам звычайную гарэлку замест фруктовай.(Рэлігійны закон забараняе габрыям ужываць у свята алкагольныя напоі, зробленыя са збожжа.)
Таму, калі ў 1808 у Стараканстанцінаве адбыўся пажар, які знішчыў 23 дамы, кагал звінаваціў Бланка.Не дапамагло нават тое, што згарэў і яго ўласны дом — такі імідж меў Майсей сярод землякоў.
Каля года ён правёў за кратамі, нягледзячы на тое, што спецыяльным рашэннем Сената ўВыйшаўшы на волю, вырашыў перабрацца туды, дзе яго не ведалі: у Жытомір.Санкт-Пецярбургу ён быў прызнаны невінаватым.
Пасля пераезду, праўда, колькасць скандалаў ані не зменшылася. У 1816 ён пасварыўся з жонкай свайго старэйшага сына Абеля: яна папракала свёкра тым, што не аддаў грошы на вяселле, хоць абяцаў. У спрэчку ўмяшаўся і Абель.
На наступны дзень Мошка звінаваціў сына ў нанясенні пабояў і запатрабаваў пасадзіць у турму.
Зрэшты, сваркі сваркамі, а пра будучыню дзяцей Бланк не забываўся. Як піша прафесар гісторым ўніверсітэта Northwestern Ёханан
уУзамен Мошка абяцаў расказаць праўду аб карупцыі і таемных змовах ў габрэйскай грамадзе Валыні.1820-м Бланк дамовіўся з сенатарам Дзмітрыем Баранавым, які быў у Жытоміры з інспекцыяй, што той зробіць пратэкцыю сынам, дапаможа перабрацца ў Пецярбург.
Браты Абель і Ісраэль Бланкі атрымалі дазвол пакінуць рысу аселасці і звярнуліся з просьбай аб хрышчэнні.Абрад правялі ўжо праз два тыдні, прычым хросным бацькам аднаго з братоў стаў сам сенатар Баранаў. У той час пераход габрэяў у праваслаўе было рэдкай з’явай, справай дзяржаўнай важнасці.
Абель, які стаў Дзмітрыем, у той момант меў 26 гадоў, яго брату, які прыняў імя Аляксандр, ледзь споўнілася 17.У тым жа 1820 па спецыяльным рашэнні міністра народнай адукацыі князя Галіцына, браты былі прынятыя на вучобу ў Медыцынскую хірургічную акадэмію.
Іх бацька хрысціўся толькі ў верасні 1844, у веку 80 гадоў, пасля смерці сваёй жонкі Мірыям. У лісце на імя Мікалая I Бланк тлумачыў, што даўно хацеў перайсці ў праваслаўе, але баяўся пакрыўдзіць пачуцці жонкі, якая захоўвала вернасць габрэйскім традыцыям. Пасля хрышчэння ён прыняў імя Дзмітрыя Іванавіча Бланка.
Дзед ЛенінаУ 1824 Бланк паступіў на дзяржаўную службу, зрабіў кар’еру, даслужыўся да чыну надворнага саветніка са старшынствам (падпалкоўнік), што дало яму права на спадчыннае дваранства.Аляксандр-Ісраэль Бланк ажаніўся ў 1820 годзе з Ганнай Гросшопф знямецка-шведскай сям’і.
Працаваў доктарам у Смаленску, Пецярбургу, Пярмі. У 1827–1834 быў паліцэйскім лекарам, асабістым доктарам князя Шахаўскога. Ад 1859 года быў у Сенаце.
На пенсіі доктар Бланк набыў у Казанскай губерні сяло Какушкіна з 40 прыгоннымі (мужчынскага полу),стаў памешчыкам сярэдняй рукі. Памеры яго маёнтка складалі 505 гектараў.
Аляксандр Бланк памёр у чэрвені 1870, гэта значыць мог яшчэ пабачыць свайго нованароджанага ўнука Уладзіміра.
Будучы правадыр сусветнага пралетарыяту неаднаразова бываў у Какушкіне.
Дзедаў маёнтак стаў і месцам яго першай высылкі — ён жыў там пад наглядам паліцыі ў 1887–1888, пасля выключэння з Казанскага ўніверсітэта.
Праўда, не факт, што сам Ленін ведаў пра дзедавы карані. Ён, паводле ўспамінаў, мала цікавіўся ўласнай генеалогіяй. На інфармацыю пра дзедавых продкаў натрапіла ў
Глядзіце таксама:
«Хто такі Ленін?» — «Можа пісьменнік?» — відэаапытанне ў Мінску, якое вас развесяліць
Каментары