Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Ён утвараецца на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Адзначаецца, што асноўная мэта такога рашэння заключаецца ў якасным павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.
«Пасля вывядзення следчых падраздзяленняў з сістэмы органаў унутраных спраў, пракуратуры, органаў фінансавых расследаванняў і стварэння Следчага камітэта аналагічны крок у дачыненні да судова-экспертных падраздзяленняў з’яўляецца працягам працэсу рэфармавання праваахоўных органаў, які будзе садзейнічаць узмацненню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсе», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Падкрэсліваецца, што стварэнне Дзяржкамітэта судовых экспертыз таксама дасць магчымасць сканцэнтраваць фінансавыя сродкі, якія раней вылучаліся на дзяржаўную судова-экспертную дзейнасць па лініі некалькіх ведамстваў
, і тым самым стварыць дадатковыя ўмовы для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы экспертных падраздзяленняў, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Пры гэтым у мэтах скарачэння дзяржаўных выдаткаў колькасць супрацоўнікаў новага дзяржоргана будзе меншай у параўнанні з наяўнай колькасцю экспертных падраздзяленняў.

Сваю дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пачне 1 ліпеня 2013 г.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Андрэй Швед вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі і прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?