У наступным сезоне камандам будзе дазволена мець у сваім складзе не больш за два легіянеры. Пра гэта на пасяджэнні Федэрацыі хакея абвясціў старшыня арганізацыі Яўген Ворсін.
Супраць гэтага рашэння выступілі многія прадстаўнікі клубаў. У прыватнасці, трэнер «Нёмана» Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер «Металурга» Васіль Спірыдонаў, галоўнакамандуючы «Віцебска» Дзмітрый Дудзік, дырэктар «Шахцёра» Леанід Фацікаў і іншыя. Аднак самай жорсткай пазіцыі прытрымліваўся галоўны трэнер «Брэста» Аляксандр Гаўрылёнак.
Яўген Ворсін, у сваю чаргу, адзначыў, што ўступкі ў легіянерскім пытанні федэрацыя рабіць клубам не збіраецца. Пазіцыю кіраўніка ФХРБ падтрымаў памочнік прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
0
0
0
0
0
0