У рашэнні за подпісам намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча адзначаецца, што рэдакцыя нібыта не ўказала інфармацыю аб перапрызначэнні галоўным рэдактарам Валера Булгакава. У сваю чаргу аўтары часопісу называюць рашэнне рэпрэсіўным, накіраваным на знішчэнне выдання.

«Міністэрства інфармацыі робіць усё магчымае, каб часопіс канчаткова спыніў выхад. Чыноўнікі прыкладаюць усе намаганні, кожны раз адмаўляючы рэдакцыі на ўсё новых і новым падставах. Але мы не намераныя спыняцца і падамо дакументы наноў”, - гавораць у рэдакцыі «Arche. Пачатак».

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся 14 верасня 2012 года з затрымання былога галоўнага рэдактара «Arche» Валера Булгакава. Супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі затрымалі яго ў Гродне на прэзентацыі кнігі Я. Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі» і абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?