32-гадовы Сяргей Памазун падазраецца ў жорсткім забойстве шасці чалавек.

32-гадовы Сяргей Памазун падазраецца ў жорсткім забойстве шасці чалавек.

Жыхары горада нясуць кветкі і знічы да месца трагедыі.

Жыхары горада нясуць кветкі і знічы да месца трагедыі.

За месцазнаходжанне 32-гадовага Сяргея Памазуна, якога падазраюць ў жорсткім забойстве шасці чалавек у расійскім горадзе Белгарад, абвясцілі ўзнагароду ў памеры 3 млн расійскіх рублёў (каля $100000).

Падазраваны мае багатае крымінальнае мінулае, паведамляе газета «Белгородские известия». Яго некалькі разоў судзілі за крадзяжы, аднойчы за гвалт супраць супрацоўніка правахоўных органаў.

На дадзены момант працягваюцца пошукі падазраванага. Следчыя мяркуюць, што ён хаваецца ў Белгарадзе. Горад разбіты на сектары, якія старанна прачэсваюць супрацоўнікі паліцыі. Акрамя таго, на расійска-украінскай мяжы з боку Белгародскай вобласці ўзмоцнілі памежны кантроль.

Нагадаем, што 22 красавіка ў Белгарадзе малады чалавек на BMW цёмнага колеру спыніўся каля крамы «Паляванне». Ён выйшаў з аўто і пачаў страляць у мінакоў, а потым зайшоў у краму і працягнуў расстрэл там. У выніку на месцы загінулі пяць чалавек. У тым ліку 14 гадовая школьніца. Шостай ахвярай стала маладая жанчына 1986 г.н., якая памерла ад цяжкай раны ў бальніцы.

Забойца быў узброены паўаўтаматычным карабінам «Вепрь-308», меў да яго 40 патронаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?